24.02.2017 / 23:06

Артыкул пра шмаравідла стаў самым чытаным на NN.by за год 27

Цікавы факт: артыкул пра першае беларускае шмаравідла за паўтара сутак змог стаць самым чытаным на сайце «Нашай Нівы» ад пачатку мінулага года. Яго прачыталі дзясяткі тысяч чалавек, прычым менавіта ў беларускамоўнай версіі. Каля 2500 карыстальнікаў фэйсбука паставілі артыкулу свой лайк.

У выніку за кошт інтарэсу публікі да рубрыкі «каханне і сэкс» ён імкліва абагнаў іншыя звышпапулярныя сёлетнія матэрыялы — Марш абураных беларусаў у Мінску і анлайн з прэс-канферэнцыі Аляксандра Лукашэнкі.

У 2016 годзе самым папулярнай была нечаканая рэакцыя міліцыі: Выраз «ідзі на х*й» не знявага.

А ў 2015 годзе першынство было за дзённікам Андруся Горвата.

Сямён Цыбульскі

8
Шуры муры / Адказаць
24.02.2017 / 23:11
Цьфу на вас разам з гэным шмаравiдлам...
3
mikola ramanau / Адказаць
24.02.2017 / 23:15
Dze mozna nabyc ?...Budu u Mensku-zakuplu da usioi Familii ! Malaicy sto dadumalisa !
4
Бенедзікт / Адказаць
24.02.2017 / 23:15
Артыкул цікавы (у прыватнасьці для мяне), найперш вяртаньнем беларускага слова - шмаравідла. Цудоўна вядома, як русіфікатары "збліжалі мовы" адмыслова выкідаючы з ужытку беларускія словы, замяняючы іх рускімі і тое, што адбываецца адваротны працэс (можа і не так хутка, як хочацца), ужо добра.
Паказаць усе каментары/ 27 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру