Актывіста Руху за Свабоду Віталя Каратыша з Кажан-Гарадка, які мае намер балатавацца ў палату прадстаўнікоў, нечакана забіраюць служыць.

– Думаю, гэта звязана з выбарчай кампаніяй, - кажа Віталь Каратыш. - Ваенны камісар без чаргі правёў мяне па ўсім кабінетам медычнай камісіі і зараз у мяне на руках павестка, што заўтра а 9-ай раніцы мяне забіраюць у армію. Гэта хіба што беспрэцэдэнтны выпадак ў гісторыі Лунінецкага раёна.

На думку намесніка кіраўніка Руху за Свабоду Юрася Губарэвіча, актывіста спрабуюць як мага хутчэй прызваць у войска перад рэгістрацыяй кандыдата і такім чынам адхіліць яго ад удзелу ў выбарах, бо пасля рэгістрацыі кандыдат мае права на адтэрміноўку па прызыву.

– Паколькі ініцыятыўная група Віталя Каратыша зарэгістраваная, мы працягнем збіраць за яго подпісы і ўдзельнічаць у яго выбарчай кампаніі, – кажа Юрась Губарэвіч.

Адметна, што Лунінецкая акруговая камісія – адзіная з нямногіх, якая мае ў сваім прадстаўніка дэмакратычных сілаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?