25.02.2017 / 11:02

Шуневіч: Ціск на МУС аказваюць «шчалкапёры і гарлапаны». Мы ведаем, хто ім плаціць 75

Міністр унутраных справаў Беларусі Ігар Шуневіч у інтэрв’ю газеце «Советская Белоруссія» зноў загаварыў пра інфармацыйную атаку на МУС.

— Вы ўжо не раз казалі пра падаплёку трывалай інфармацыйнага наката на міліцыю…

— Мне няцяжка паўтарыць. Прычына ў тым, што сёння МУС — гарант міру і спакою ў краіне. Разумеючы гэта і спадзеючыся на пэўны плён дыскрэдытацыі праваахоўных органаў, некаторыя апаненты абгрунтавана лічаць, што, паслабіўшы гэтую структуру, зганьбіўшы яе ў вачах людзей, яны змогуць рэалізаваць свае планы наконт змены сацыяльнага ладу і палітыкі нашай дзяржавы. Супрацоўнікі МУС не з Месяца зваліліся ў Беларусь, яны такая ж частка народа, як і іншыя грамадзяне. Дык вось менавіта гэтую народнасць, сацыяльнасць міліцыі спрабуюць зараз разбурыць, супрацьпастаўляючы яе астатняе частцы насельніцтва. Падобны ціск з боку рознага роду шчалкапёраў і гарлапанаў адчуваюць цяпер і іншыя прававыя дзяржаўныя інстытуты. Гэта маё цвёрдае перакананне, і яно сфарміравана не на пустым месцы: я вельмі добра ведаю, хто піша, дзе гэтаму навучыўся, чыімі грашыма гэта аплачваецца. І я выдатна ведаю, якія мэты пераследуюць працадаўцы гэтых людзей. Кожнаму такому «рэвалюцыянеру» я хацеў бы нагадаць, як любая рэвалюцыя ставіцца да сваіх дзяцей - яна іх проста пажырае з часам.

— Ці можна ацаніць дзеянні міліцыянта, які стаў удзельнікам вядомага інцыдэнту са стральбой у Мінску ў навагоднюю ноч?

— Пакуль аб гэтым можна казаць, грунтуючыся толькі на тых ведах аб фактычных абставінах здарэння, якія ў мяне сёння ёсць. Па ацэнцы МУС (падкрэсліваю, не Следчага камітэта, які вядзе расследаванне), у дзеяннях супрацоўніка не ўгледжваецца парушэнняў заканадаўства, нашых інструкцый і методыкі… Тут я стаўлю шматкроп'е і дадаю: грубых парушэнняў. Якія маглі б легчы ў аснову прыцягнення яго да дысцыплінарнай, адміністрацыйнай або крымінальнай адказнасці. Разам з тым у асабістай гутарцы з гэтым супрацоўнікам я параіў яму факультатыўна, за кошт асабістага часу надаць увагу свайму фізічнаму развіццю і псіхалагічнай гатоўнасці да экстраных сітуацый. Гэта значыць заняцца менавіта тым, чаго яму НЕ хапіла ў той момант, калі ён трапіў у складаныя стрэсавыя абставіны, якія заведама пагражаюць негатыўнымі наступствамі. І ён гэтыя наступствы не змог мінімізаваць.

1
Скенари / Адказаць
25.02.2017 / 11:11
О них нельзя плохо говорить,даже если по пьяни людей на машине убивают.Оне неприкасаемая каста с дикими полномочиями.
3
Якобинец / Адказаць
25.02.2017 / 11:15
Кто платит? Адреса пароли явки,на бочку! Пусть и мне платят! Пусть всем платят!
3
Guinness / Адказаць
25.02.2017 / 11:15
Мы не сеем, не пашам, не строім - мы гардзімся абшчэсцвінным строем!
Паказаць усе каментары/ 75 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру