25.02.2017 / 19:38

«Дынама» прайграла трэці матч плэй-оф «Лакаматыву» 24

Мінскае «Дынама» прайграла і трэці матч плэй-оф КХЛ (Кубак Гагарына) яраслаўскаму «Лакаматыву». У суботу дынамаўцы на «Мінск-Арэне» прайгралі з лікам 1:5 (0:3, 0:1, 1:1).

Лік у серыі, што доўжыцца да чатырох перамогаў адной з камандаў, стаў 0:3 на карысць «Лакаматыва» (1:2, 2:7, 1:5).

У панядзелак на «Мінск-Арэне» — чацверты матч серыі. У выпадку перамогі беларускага клуба 1 сакавіка каманды згуляюць у Яраслаўлі.

«Дынама» тры разы ў сваёй гісторыі выходзіла ў плэй-оф і тройчы прайгравала ў першым раўндзе. У сезоне 2010-2011 «зубры» саступілі якраз «Лакаматыву» з лікам 2:4.

3
смотрящий / Адказаць
25.02.2017 / 20:00
это позор как щенков в одну калитку
2
Максiм / Адказаць
25.02.2017 / 20:12
Во дзе дармаеды!
4
Крон / Адказаць
25.02.2017 / 20:31
Ура! Команда диктатора должна с позором быть изгнана!
Паказаць усе каментары/ 24 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру