26.02.2017 / 10:20

Тысячы людзей выйшлі на вуліцы ў Віцебску і Бабруйску ФОТА, ВІДЭА абнаўлялася анлайн 104

26 лютага ў Віцебску, Брэсце, Бабруйску і Баранавічах прайшлі акцыі пратэсту супраць дэкрэта №3 і эканамічнай палітыкі ўладаў. «Наша Ніва» вяла анлайн-трансляцыю падзей.

Некалькі тысяч чалавек выйшлі на шэсце ў Віцебску, каля 1500 узялі ўдзел у мітынгу на цэнтральнай плошчы Бабруйска. Прыкладна 300 чалавек пратэставалі ў Брэсце і Баранавічах. Пратэстоўцы былі настроеныя радыкальна, але маніфестацыі адбыліся без інцыдэнтаў. Міліцыя ў ход падзей не ўмешвалася.

У Віцебску тысячны сход скандаваў «Жыве Беларусь». 

Ніякай арганізацыі ў Віцебску не было, нават мегафона не было. Усё было досыць стыхійна, на пратэст людзі сабраліся праз сацыяльныя сеткі.

Гэтыя трое мужчын падчас мітынгу ў Віцебску крычалі «Слава Расіі»:

Аднак люд іх не падтрымаў. Гэты момант трапіў на відэа «Нашай Нівы»:

Праз нейкі час веча зноў пачало скандаваць «Жыве Беларусь!»

Поўнае відэа з Віцебска:

Фота з акцыі ў Віцебску 19 лютага.

У Віцебску, што цікава, акцыя будзе праходзіць на тым жа месцы, дзе ўлады вырашылі арганізаваць святкаванне Масленіцы.

Вось што паказваюць вынікі апытання ў самай папулярнай суполцы Віцебска на пытанне, ці пойдуць жыхары на мітынг:

nn.by

10
Sum / Адказаць
26.02.2017 / 10:30
Нікчэмнасці: 49% паглядзець вынікі
14
Генэрал Голад / Адказаць
26.02.2017 / 10:32
Хто арганізатар? Усё больш схіляюся да меркаваньняў Зянона Станіслававіча.
5
Revolution / Адказаць
26.02.2017 / 10:53
12.6% калi лiчыць ад усей колькасьцi насельнiцтва Беларусi - 1200000. Гэтага цалкам дастаткова для таго, каб паскорыць агонiю рэжыма. Астатнiя "сядздельцы на канапе" няхай чакаюць, гэта не пасiуная большасць змяняе хаду гiсторыi, а актыуная меньшасць!
Паказаць усе каментары/ 104 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру