25 лютага на трасе Варшава — Беласток аўтамабіль з беларускімі нумарамі сутыкнуўся з фурай. У выніку аварыі загінулі двое грамадзян Беларусі, адзін грамадзянін Расіі, яшчэ адзін пацярпелы знаходзіцца ў бальніцы, паведамляюць naviny.by.

Вядома, што грузавік выехаў з сустрэчнай паласы на паласу руху легкавога аўтамабіля. Кіроўца фуры заявіў, што ў яго лопнула кола.

Консульскі аддзел амбасады Беларусі ў Польшчы выявіў, што пацярпелы, пры якім не было знойдзена дакументаў, таксама з'яўляецца грамадзянінам Беларусі. Ён знаходзіцца ў свядомасці. Яго жыццю нічога не пагражае. Консульскі аддзел наладжвае кантакт са сваякамі загінулых і пацярпелага.