На шэсце пратэсту ў Віцебску выйшлі тысячы людзей ФОТЫ, ВІДЭА
Тысячы людзей далучыліся да шэсця пратэсту супраць дэкрэта аб дармаедах у Віцебску.


«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬЯшчэ каля 1500 выйшлі на цэнтральную плошчу ў Бабруйску. Прыкладна 300 чалавек пратэставалі ў Брэсце і Баранавічах. Пратэстоўцы былі настроеныя радыкальна, але маніфестацыі адбыліся без інцыдэнтаў. Міліцыя ў ход падзей не ўмешвалася.
У Віцебску тысячны сход скандаваў «Жыве Беларусь». Некалькі маладзёнаў са схаванымі тварамі выгуквалі «Слава Расіі», але людзі іх не падтрымалі.
Ніякай арганізацыі ў Віцебску не было, нават мегафона не было. Усё было досыць стыхійна, на пратэст людзі сабраліся праз сацыяльныя сеткі.
Відэа з Віцебска:
Каментары