26.02.2017 / 13:19

400 чалавек палымяна пратэставалі ў Баранавічах ФОТА, ВІДЭА 3

фота Арцёма Гарбацэвіча

Больш за 300 чалавек пратэставалі на плошчы Леніна ў Баранавічах.

Да пратэстоўцаў прыехаў старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

Палымяная прамова абуранага беларуса ў Баранавічах.

Мужчына мае вышэйшую адукацыю ў сферы міжнароднай эканомікі, ведае некалькі замежных моваў, працаваў у Індыі. 

Ён наракае на тое, што можа знайсці сабе работу ў любой краіне свету, але не можа знайсці дома — у Баранавічах. 

У Баранавічы прыехалі з суседніх невялікіх гарадоў: з Нясвіжу, Івацэвіч, Ляхавіч. 

Выйшлі простыя рабацягі, якія не ўмеюць прыгожа гаварыць, таму пра набалелае казалі проста: «На заводах грошай не плоцяць, адпраўляюць на «канікулы» за свой рахунак».

Прыйшла жанчына з размаляванымі шарыкамі. За 2015 год ёй плаціць падатак не трэба, казала яна, але за 2016 давядзецца. 

У яе бацька хворы на рак, жанчына не мае як яго пакінуць, а лішніх грошай, канечне, няма — трэба дарагія лекі. Яна назвалася «Грамадзянкай Рэспублікі Беларусь». 

«У 2006-м нас разагналі, у 2010-м разагналі, а ў 2017-м не разгоняць, 2017 — год перамен! Невыносна ўжо жыць так. Мы хочам ствараць сем'і, жыць дома. Але няма як! Паглядзіце на палякаў — чаму яны не кідаюць свае сем'і на 30 дзён, каб ехаць за грашыма на вахту ў іншую краіну? Чаму яны ў сябе зарабляюць, а мы не? Жыве Беларусь!», — вось як казалі маладыя людзі ў Баранавічах. 

Пасля пратэсту, калі людзі разыходзіліся, нейкі юнак спытаўся, навошта яны выходзілі. 

Яму хутка патлумачыў адзін прадпрымальнік. 

Больш за 2000 чалавек выйшлі на шэсце і мітынг у Віцебску, 1500 — у Бабруйску, 300 — у Брэсце.

Самымі папулярнымі лозунгамі былі «Баста!» і «Не дэкрэту нумар тры! Лукашэнка, ухадзі!»

Анлайн-рэпартаж чытайце і глядзіце відэа ТУТ.

19
mikola ramanau / Адказаць
26.02.2017 / 13:34
Ja b IH padtrymau....kali b byli Belaruskija Scjagi !
1
Гротеск / Адказаць
26.02.2017 / 20:55
Вельмі класны выступ, нягледзячы нават на мову выступу, у чалавека ёсьць разуменьне і адчуваньне што ў нас свая краіна, і свая нацыя. Ды і паслы падзей ва Украіне людзі ўсё ж разумнейшыя.
0
anna / Адказаць
26.02.2017 / 23:23
Хорошо, что и второй беларуский флаг присутствует на митингах...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру