Вікторыя Азаранка,
wtatour.com

На прэстыжным тэнісным турніры East West Bank Classic, што праходзіць у Лос-Анджэласе і мае прызавы фонд у 600 тыс. даляраў, адбыліся матчы трэцяга кругу.

Вольга Гаварцова прайграла ў 1/8 фіналу Бэтані Матэк (ЗША) – 5:7, 2:6, і выбыла з далейшай барацьбы.

А вось Вікторыя Азаранка выйграла ў аўстралійкі Саманты Стосур (7:6, 6:4) і выйшла ў чвэрцьфінал, дзе сустрэнецца з Дзінарай Сафінай. Расіянка – 9-я ракетка сьвету. Беларуска, што цяпер стала жыве ў суседнім з Каліфорніяй штаце Арызоне, – 16-я ракетка сьвету.

Пераможца матчу Азаранка / Сафіна ў паўфінале сустрэнецца зь пераможцам паўфіналу Елена Янкавіч (Сербія) / Надзея Пятрова (Расея).

У парным разрадзе ўсе беларускія тэнісісткі (пара Азаранка / Пучак, Гаварцова / Якімава) выбылі ў першым крузе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?