ДТЗ з трагічным зыходам здарылася ў шостым мікрараёне Бабруйска ў суботу, 25 лютага, піша komkur.by. Як паведамілі ў дзяжурнай частцы ДАІ, у 11.05 на праспекце Будаўнікоў, на нерэгуляваным пешаходным пераходзе, маршрутнае таксі №40 збіла жанчыну гадоў 50-ці. Ад атрыманых траўмаў жанчына памерла.