Аляксандр Лукашэнка сёння вяртаецца дадому з Сочы. Самалёт кіраўніка дзяржавы вылецеў з аэрапорта ў Адлеры у 11:48 мясцовага часу, паведамляюць naviny.by.
Прыкладна ў 12:45 у мінскім мікрараёне Уручча на выездзе з горада быў заўважаны прэзідэнцкі картэж, які ехаў у аэрапорт сустракаць Лукашэнку.
Кіраўнік Беларусі знаходзіўся ў Сочы з 15 лютага. Статус візіту — адпачынак, рабочая паездка — не паведамляўся. Пра сустрэчы з кім-небудзь з кіраўніцтва Расіі таксама ні адзін з бакоў не паведамляў. Хоць вядома, што прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін знаходзіўся ў Сочы 17 лютага.
0
0
0
0
0
0