26.02.2017 / 15:24

У Віцебску на выхадзе з крамы затрымалі Таццяну Севярынец, яна выступала на акцыі «дармаедаў» 22

Прыкладна а 15:10 супрацоўнікі міліцыі затрымалі каардынатарку хрысціянскай дэмакратыі па Віцебскай вобласці Таццяну Севярынец. Пра гэта «НН» паведаміў яе сын Павел.

Таццяна Севярынец падчас мітынгу ў Віцебску. Фота Ірыны Арахоўскай

Спадарыня Таццяна ехала дадому з акцыі супраць дэкрэта №3, што ў нядзелю прайшла ў цэнтры Віцебска. Севярынец была адной з тых, хто выступаў перад людзьмі.

Недалёка ад дома яна зайшла ў краму за прадуктамі. Па выхадзе ж яе затрымалі. Цяпер Таццяна Яўгенаўна знаходзіцца ў Кастрычніцкім РУУСе Віцебска.

На акцыю пратэста ў самым паўночным абласным цэнтры краіны выйшла 2-3 тысячы чалавек.

Зміцер Панкавец

4
Кеша / Адказаць
26.02.2017 / 15:34
Давайте орки, злите больше народ, чтобы вас как гирлянцы на столбах развешивали...
1
илля / Адказаць
26.02.2017 / 15:36
Трэба каб пратэстоуцы падцягвалися да палицайских будынкау вядомых як раус каб вызвалиць актывистау
11
Хрушч / Адказаць
26.02.2017 / 15:38
Будет опять как в 2011.
Паказаць усе каментары/ 22 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру