Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін сустрэўся са сваім казахстанскім калегам Нурсултанам Назарбаевым на гарналыжным курорце непадалёк ад Алматы. Пра гэта ria.ru заявіў прэс-сакратар расійскага лідара Дзмітрый Пяскоў.

Суразмоўца агенцтва падкрэсліў, што сустрэча прайшла ў нефармальнай абстаноўцы. Парадак дня сустрэчы афіцыйны прадстаўнік прэзідэнта Расіі не ўдакладніў.

Паводле яго слоў, кіраўнікі дзяржаў у нядзельны дзень каталіся на гарналыжным курорце недалёка ад Алматы, дадае Спутнік-Казахстан

У панядзелак, 27 лютага, лідары дзвюх краін плануюць правесці ўжо афіцыйную сустрэчу ў Алматы. Пасля гэтага Пуцін адправіцца ў Таджыкістан і Кіргізію. Візіт па краінах Цэнтральнай Азіі прымеркаваны да 25-годдзя адносін.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?