Найлепшым фільмам года на цырымоніі ўручэння ўзнагарод амерыканскай Кінаакадэміі прызнаны фільм «Месяцовае святло». Першапачаткова пераможцам назвалі «Ла-Ла Лэнд», аднак гэта адбылося памылкова.
Пазней акцёр Уорэн Біці, што абвяшчаў уладальніка «Оскара» ў намінацыі за найлепшы фільм, прызнаўся, што памыліўся.
«Ла-Ла Лэнд», які першапачаткова быў абвешчаны уладальнікам прэміі за найлепшую карціну года, сабраў усяго шэсць статуэтак (быў намінаваны ў 13 катэгорыях).
Дэмьен Шазэл атрымаў узнагароду за найлепшую рэжысуру, Эма Стоўн была прызнана найлепшай актрысай першага плана, узнагароды былі ўручаны аўтарам саўндтрэка і загалоўнай песні City Of Stars. Таксама «Ла-Ла Лэнд» атрымаў «Оскары» за аператарскую працу і за працу мастака-пастаноўшчыка.
«Месяцовае святло», прызнанае найлепшым фільмам, атрымала яшчэ два «Оскары» - за найлепшы адаптаваны сцэнар і найлепшую мужчынскую ролю другога плана (Махершала Алі).
Прыз за найлепшую мужчынскую ролю першага плана атрымаў Кейсі Афлек за працу ў «Манчэстэры ля мора». Гэты ж фільм атрымаў узнагароду за найлепшы сцэнар. Віёла Дэвіс прызнана найлепшай актрысай другога плана за працу ў «Агароджах».
***
найлепшы акцёр другога плана — Махершала Алі («Месяцовае святло»);
найлепшы грым і прычоскі — «Атрад самагубцаў»,
найлепшыя касцюмы — «Фантастычныя істоты і дзе яны жывуць»,
найлепшы дакументальны фільм - «О, Джэй»,
найлепшая актрыса другога плана — Віола Дэвіс «Агароджы»;
найлепшы гук — «Прыбыццё»,
найлепшы гукавы мантаж — «Па меркаваннях сумлення»
найлепшы анімацыйны кароткаметражны фільм — «Пясочнік»,
найлепшы анімацыйны поўнаметражны фільм — «Звераполіс»
найлепшы замежны фільм — «Каміваяжор» Асгара Фархадзі,
найлепшы сцэнар — «Манчэстэр ля мора»,
найлепшыя спецэфекты — «Кніга джунгляў»,
найлепшая праца мастака-пастаноўшчыка — «Ла-Ла Лэнд»,
найлепшы мантаж — «Па меркаваннях сумлення»,
найлепшы кароткаметражны дакументальны фільм» - «Белыя каскі»,
найлепшая аператарская праца — «Ла-Ла Лэнд»,
найлепшая музыка да фільма — «Ла-Ла Лэнд»,
найлепшая песня — «Ла-Ла Лэнд»,
найлепшы рэжысёр — Дэм'ен Шазэл (Ла-Ла Лэнд)
найлепшы акцёр — Кейсі Афлек (Манчэстэр ля мора)
найлепшая актрыса — Эма Стоўн (Ла-Ла Лэнд)
найлепшы фільм — «Месяцовае святло».