Камісія па разглядзе вынікаў грамадскіх слуханняў у складзе 15 чалавек сышла з залі, сарваўшы пасяджэнне, на якім павінны былі быць перагледжаныя вынікі грамадзкіх слуханняў у справе будоўлі каля Курапатаў.

Апроч прадстаўнікоў камісіі, у залу прыйшлі каля 30 мясцовых жыхароў і прадстаўнікоў грамадскасці, сярод якіх Аляксей Янукевіч, Юры Беленькі, Павал Севярынец.

Намеснік адміністрацыі раёна Васіль Касавец адмовіўся пачынаць паседжанне, пакуль там шмат людзей.

Грамадзкасць настойвае, што была парушаная працэдура вываду з ахоўнай зоны ўчастку каля Курапатаў, дзе пачалі будаваць офісны цэнтр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?