Наезд адбыўся днём 27 лютага на сталічнай вуліцы Ванеева. Пра гэта auto.tut.by распавяла прадстаўнік ДАІ Партызанскага раёна Кацярына Шкадзінская.
@kazz_by, twitter.com
Паводле папярэдняй інфармацыі, 86-гадовы мужчына пачаў пераходзіць дарогу па-за пешаходным пераходам і трапіў пад тралейбус, які ад'язджаў ад прыпыначнага пункта, - сказалі ў ДАІ.
У выніку ДТЗ мужчына атрымаў траўмы рознай ступені цяжкасці і быў шпіталізаваны.
На месцы аварыі працуюць інспектары. Прычыны і абставіны наезду высвятляюцца.