Францыя экстрадавала ў Расію абвінавачанага ў забойстве Аляксандра Осіна, які з 2008 года жыў у Еўропе пад выглядам беларускага ўцекача. Пра гэта распавялі ў Следчым камітэце Расіі.

Осін быў прымусова вернуты ў Расію 30 снежня 2016 года. Ён распавёў следчым, што незаконна перасёк мяжу з Польшчай на наступны дзень пасля забойства, якое адбылося ў Калінінградзе ў снежні 2008 года.

Даехаўшы на аўтобусе да Парыжа, Осін прадставіўся уцекачом з Беларусі, назваў выдуманае імя і пачаў атрымліваць дапамогу. Ён таксама перыядычна жыў і працаваў у Галандыі, Люксембургу і Швейцарыі.

Паліцыя Парыжа затрымала Осіна ў сакавіку 2016 года, калі здадзеныя ім пры звароце ў міграцыйную службу адбіткі супалі з дадзенымі з базы Інтэрпола.

Осіна абвінавачваюць у тым, што 21 снежня 2008 года ён забіў 22-гадовую прадаўшчыцу крамы інтым-тавараў «Формула кахання». З 2010 года ён знаходзіўся ў федэральным, а з 2013 - у міжнародным вышуку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?