Дональд Трамп прапануе павялічыць выдаткі на Узброеныя сілы на 54 млрд даляраў, або на 9%. Гэта гіганцкая сума. Для параўнання: яна ў 6 разоў перавышае ўвесь дзяржаўны бюджэт Беларусі.

Ніколі раней, нават пры Рэйгану, не адбывалася такога скачка ў расходах на армію.

Пры гэтым Трамп хоча абрэзаць фінансаванне іншых артыкулаў дзяржаўнага бюджэту на тыя самыя 54 млрд. Мяркуецца, што асноўныя скарачэнні зачэпяць дыпламатыю і замежную дапамогу. Трамп хоча абрэзаць да мінімуму фінансаванне Дзяржаўнага дэпартамента, а таксама агенцтва USAID, Millennium Challenge Corporation, Корпуса міру і падобных дапамогавых праектаў.

Трамп плануе скараціць таксама фінансаванне Агенцтва па ахове навакольнага асяроддзя.

Намер ужо выклікаў здзіўленне і пратэсты ў ЗША. 120 адстаўных генералаў і адміралаў, сярод якіх былы камандуючы войскамі ЗША ў Афганістане і кіраўнік ЦРУ Дэвід Пэтрэус, былы начальнік штабоў Джордж Кейсі, былы камандуючы сіламі НАТА адмірал Джэймс Стаўрыдзіс, былы дырэктар Нацыянальнага агенцтва бяспекі генерал Кіт Аляксандэр выступілі са зваротам да Кангрэсу с просьбай не аслабляць амерыканскай дыпламатыі і дапамогі.

Супольны бюджэт Дзярждэпа і амерыканскіх праграм дапамогі складаў 50 млрд даляраў за год.

Прымае бюджэт Кангрэс ЗША, і пакуль цяжка спрагназаваць лёс прапановы Трампа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?