Акцёр Мікалай Карачанцаў трапіў у ДТЗ ў Шчолкаўскім раёне Падмаскоўя, пасля чаго быў шпіталізаваны, паведамілі ТАСС у праваахоўных органах вобласці.

izvestia.ru

«Сёння ў 19.30 у пасёлку Загаранскі на вуліцы Пушкіна, на скрыжаванні, адбылося сутыкненне аўтамабіля Toyota, у якой у якасці пасажыра знаходзіўся Карачанцаў, з грузавой «Газэллю». У выніку ДТЗ акцёр атрымаў розныя траўмы і быў накіраваны ў шпіталь», — сказаў суразмоўца агенцтва.

Па факце аварыі паліцыя праводзіць праверку, высвятляюцца абставіны ДТЗ.

Акцёр ужо трапляў у сур'ёзную аварыю. 28 лютага 2005 года Карачанцаў, знаходзячыся за рулём свайго аўтамабіля, трапіў у ДТЗ у Маскве, атрымаў сур'ёзную чэрапна-мазгавую траўму і больш за 20 дзён правёў у коме.

Пасля Карачанцаў перанёс некалькі цяжкіх аперацый і курсаў рэабілітацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?