Чарговая перадача «Справа прынцыпу» на тэлеканале АНТ была прысвечаная тэме міліцыі, эфір выйшаў перад святкаваннем 100-годдзя беларускай міліцыі.

Былы міліцыянт, начальнік Фрунзенскага РУУС, а сёння намеснік кіраўніка Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч пачаў узгадваць, што ў 90-я было страшна хадзіць па вуліцах, а пра дыскатэкі ўвогуле няма чаго казаць.

Ён кажа, што ў Акадэмію МУС яго прымусіў паступаць «страх за сваю сям’ю, за сваіх дзяцей».

«Я калісьці працавала на рыначку, дык нават там быў рэкет, — успамінае тэлевядучая Ганна Бонд. — Безумоўна, калі браць 90-я гады і сёння, то ўсё стабільна. Я шмат падарожнічаю, нядаўна была ў Бразіліі на Алімпіядзе, бачыла, што там. Пасля шасці вечара там лепш не хадзіць па вуліцах».

«Як і ў Таліне! Як і ў прыбалтыйскіх краінах. Дваццаць гадоў назад у нас было як у Бразіліі. Я помню, у 1993—1994 людзі баяліся хадзіць ноччу. Гэта было, мы проста забыліся. Узгадайце дыскатэкі начныя, там кожны дзень было цяжкое злачынства. А ў зводцы за 1994—1998 у Мінску кожны тыдзень было забойства, мы ўсё гэта змаглі перамагчы», — падтакваў Гайдукевіч.

Бонд таксама адзначыла, што сярод міліцыі хапае не толькі прыстойных людзей, але тых, хто дзейнічае не па статуце.

«Міліцыя — гэта такая самая частка грамадства, як і ўсе астатнія. На заводзе ёсць добрыя супрацоўнікі, ёсць кепскія. Гэтак і ў міліцыі. Кожны супрацоўнік міліцыі, хто парушае закон, атрымлівае максімальны тэрмін — і гэта правільна! Бо ўдар па дзяржаўным іміджы ў два разы мацнейшы, чым ад рабацягі», — упэўнены Гайдукевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?