Галоўная сведка забойства расійскага апазіцыянера Барыса Нямцова Ганна Дурыцкая набыла чатыры кватэры ў Кіеве. Пра гэта сведчаць звесткі Дзяржаўнага рэестра рэчавых правоў на нерухомую маёмасць, якія ёсць у распараджэнні ТСН.

lefigaro.fr

Усе чатыры кватэры знаходзяцца на праспекце Навукі ў Галасееўскім раёне сталіцы. Дзве з іх Дурыцкая набыла 17 лістапада 2015 года, яшчэ дзве — 8 снежня 2016-га.

Паводле даных ТСН, гэтыя кватэры былая каханка Нямцова здае ў арэнду. Сама яна жыве ў кватэры на Феадасійскім завулку — грошы на гэтае жыллё Дурыцкай даў Барыс Нямцоў.

Журналісты некалькі разоў спрабавалі звязацца з Дурыцкай, каб высветліць, адкуль у яе сродкі на нерухомасць у Кіеве, але яна пазбягае зносін з прэсай.

Нагадаем, Барыс Нямцоў быў застрэлены 27 лютага 2015 года на Вялікім Маскварэцкім мосце ў Маскве. Адзіным сведкам злачынства была ўкраінская мадэль Ганна Дурыцкая, якая ў момант забойства была разам з Нямцовым. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?