28.02.2017 / 19:38

На Сіцыліі пачалося вывяржэнне вулкана Этна ФОТА, ВІДЭА 1

Ва ўсходняй частцы італьянскага вострава Сіцылія пачалося вывяржэнне вулкана Этна пасля васьмі месяцаў зацішша, паведамляе La Repubblica.

Reuters

Гіганцкія аранжавыя фантаны лавы можна ўбачыць з горада Катанія і курортнага горада Таарміна.

Паводле даных выдання, вывяржэнне Этны суправаджаецца выбухамі.

Паведамляецца, што попел можа парушыць бачнасць для пілотаў, аднак на дадзены момант аэрапорт Катанія застаецца адкрытым.

comunicazione.ingv.it

Як вядома, Этна — самы высокі і актыўны вулкан Еўропы. У мінулы раз вулкан вывяргаўся ў маі 2016 года.

nn.by

1
хамса / Адказаць
28.02.2017 / 20:41
назва ж такая характэрная ў самага актыўнага вулкана - Этна)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру