Гадзінны праязны білет на грамадскі транспарт плануецца ўвесці ў Мінску, паведаміў дырэктар ГУ «Сталічны транспарт і сувязь» Валерый Шкуратаў на сесіі Мінгарсавета, дзе зацверджаны рэгіянальны комплекс мерапрыемстваў па рэалізацыі ў 2016-2020 гадах дзяржпраграмы развіцця транспартнага комплексу, перадае БЕЛТА.

«Да канца года плануецца распрацаваць канцэпцыю, на падставе якой будзе ўведзены новы парадак аплаты праезду. Такі праязны прадугледжвае пагадзінную аплату, г. зн. пасажыр на працягу 60 хвілін зможа карыстацца любым відам транспарту без абмежавання», — растлумачыў Валерый Шкуратаў.

Рэалізацыя комплексу мерапрыемстваў дазволіць павысіць якасць і бяспеку паслуг, якія аказваюцца, аўтамабільным, гарадскім электрычным транспартам і метрапалітэнам. Чакаецца ўвод новых станцый метро, развіццё сістэмы гарадскіх электрычак, вывад на маршруты электробусаў. Зніжэння выдаткаў на перавозку пасажыраў плануецца дасягнуць за кошт аптымізацыі працы, удасканалення парадку аплаты і кантролю праезду, абнаўлення транспарту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0