Дзяржаўныя СМІ Ірана, якія транслявалі 89-ю цырымонію ўручэння кінапрэміі «Оскар», зафарбавалі ўчасткі цела паўднёваафрыканскай кінадзівы Шарліз Тэрон, якая выйшла абвясціць пераможцу ў намінацыі «Найлепшы фільм на замежнай мове», паведамляе ВВС.

АР

Узнагароду атрымаў іранскі рэжысёр Асгар Фархад за фільм «Каміваяжор». Ён байкатаваў узнагароды, пратэстуючы супраць палітыкі Дональда Трампа па абмежаванні на ўезд выхадцаў з сямі краін, уключаючы Іран, таму ўзнагароду замест яго атрымала гукаінжынер Анушэ Ансары. Яе строй таксама аказаўся занадта нясціплым для іранскіх цэнзараў: яны «размылі» палоску адкрытай скуры на целе жанчыны ў фрагменце трансляцыі, дзе яна прамаўляе пераможны маналог.

Шарліз Тэрон аб'яўляла намінацыю разам з актрысай Шырлі Маклейн. Ва ўборы Маклейн іранскіх цэнзараў не збянтэжыла нічога.

Увагу сусветнай грамадскасці да «лятяючай» разам з Тэрон рэтушы адкрытых участкаў яе цела прыцягнула Масіх Алінежад — актывістка, якая супрацьстаіць іранскаму закону, што абавязвае дзяўчат пакрываць сваё цела з сямі гадоў.

«Жанчыны любых рэлігійных поглядаў могуць быць высечаныя і арыштаваныя ў Іране толькі за тое, што не носяць «правільны хіджаб», — абуралася актывістка ў гутарцы з New York Times, заклікаючы праваабаронцаў з усіх канцоў Зямлі «гучней і выразней» асуджаць палітыку Ірана ў дачыненні да жаночага дрэс-кода.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?