Варшаўскі суд будзе разглядаць пазоў арганізацыі па барацьбе з паклёпам на Польшчу і польскі народ супраць Facebook, паведамляе Радыё Польшча.

Акруговы суд у Варшаве пастанавіў, што пазоў супраць амерыканскай кампаніі Facebook па факце дыскрымінацыі па палітычных і рэлігійных перакананнях будзе разглядацца ў мясцовым судзе.

Пазоў аб магчымым здзяйсненні злачынства кампаніяй Facebook быў пададзены ў снежні 2016 года фондам «Рэдут у абарону добрага імя — Польская ліга процідзеяння дыфамацыі». Арганізацыя сцвярджае, што Facebook блакуе інфармацыю, ужываючы крытэрыі, якія ўключаюць нацыянальную прыналежнасць, палітычныя і рэлігійныя погляды, абмяжоўвае свабоду камунікацыі і годнасці. Разам з гэтым Facebook распаўсюджвае забароненую ў Польшчы таталітарную камуністычную сімволіку.

«Facebook са штаб-кватэрай у ЗША і Ірландыі будзе несці адказнасць за парушэнне заканадаўства і Канстытуцыі краіны, у якой яна працуе», — адзначыла прадстаўнік Польскай лігі процідзеяння дыфамацыі Уршуля Вуйцік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?