За сваё творчае жыцьцё Міхаіл Пугаўкін зьняўся у 101 фільме, у тым ліку «Дванаццаць крэслаў», «Іван Васільевіч мяняе прафэсію», «Апэрацыя Ы», «Вясельле ў Малінаўцы», «Спортлато-82» ды інш. Дэбютаваў у фільме «Справа Артамонавых»
Яго называлі Каралём камэдый.
Міхаіл Пугаўкін нарадзіўся 13 ліпеня 1923 г. у в. Рамешкі Кастрамской вобласьці.
Пачынаў кар’еру слесарам на Маскоўскім заводзе.
«Працуючы на заводзе, я атрымліваў 450 рублёў — У тэатры мне прапаноўвалі усяго 75. Але ўсё ж такі мама мяне блаславіла: «Ідзі, калі душа патрабуе. Толькі з такім тварам, ці бяруць у акторы?», згадваў Міхаіл Пугаўкін.
0
0
0
0
0
0