01.03.2017 / 12:28

Шорац папрасіў тыдзень на вывучэнне пытання пра будоўлю каля Курапат 42

Раніцай 1 сакавіка праціўнікаў будоўлі каля Курапат прыняў старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац. На сустрэчу са старшынёй былі дэлегаваныя чатыры чалавекі: Марат Гаравы ад экспертаў, Юрый Сцепанішчаў ад жыхароў вуліцы Міаршнічэнкі і палітыкі Аляксей Янукевіч ды Павел Севярынец.

Падтрымаць пратэстоўцаў таксама прыйшлі прэс-сакратар ГА БАЖ Барыс Гарэцкі, блогер Антон Матолька, актывістка Ніна Багінская ды яшчэ дзясятак мінчукоў.

У выніку да Шорца сёння прапусцілі толькі чатырох чалавек без журналістаў і экспертаў. Астатнія засталіся чакаць вынікаў на ўваходзе ў мэрыю.

Як паведамілі ўдзельнікі сустрэчы журналістам, падчас гутаркі старшыня Мінгарвыканкама паабяцаў, што як мінімум тыдзень будаўніцтва не будзе весціся. Пытанне будзе далей вывучацца ў профільных ведамствах.

Нагадаем, што пратэсты на будаўнічай пляцоўцы ля Курапатаў трываюць другі тыдзень. Жыхары Мінска пратэстуюць супраць пабудовы офіснага цэнтра на пляцоўцы, якая да 2014 года ўваходзіла ў ахоўную зону Курапатаў і была выведзеная з яе задняй датай, пасля таго, як у 2013 годзе забудоўнік атрымаў права на пляцоўку.

У выніку пратэстаў будаўніцтва замарожанае з мінулай пятніцы, частка тэхнікі выведзеная.

Цяпер на «Талацэ.бай» па ініцыятыве старшыні камісіі сойма па Курапатах і Чарнобылі Алеся Чахольскага стартаваў збор сродкаў на рэканструкцыю крыжовага перыметра народнага мемарыяла «Курапаты».

«Ідэя пра мемарыял у Курапатах чыноўнікамі ўжо ўспрынятая, але, што тычыцца спынення будаўніцтва побач, яны настойваюць на тым, што ўсё там законна. Кіраўніцтва гарвыканкама таксама прасіла прыпыніць дзейнасць разгорнутага лагера, аднак мы яскрава далі зразумець: гэта магчыма толькі тады, калі на руках у нас будзе пісьмовае рашэнне па скасаванні будаўнічых работ», — распавёў Павел Севярынец.

Кацярына Карпіцкая, СГ

16
Паулик / Адказаць
01.03.2017 / 12:34
Гарвыканкам з народам?
2
а то! / Адказаць
01.03.2017 / 12:36
Власть берет паузу на обдумывание, а на самом деле - на то, чтобы выйти из этой критической ситуации, ею же созданной, с малой потерей лица.Тут важно не перегнуть палку. И дать - именно выйти. Если начнется горлопанство - получим то же самое, что и в давнем конфликте с метро.
1
мінак / Адказаць
01.03.2017 / 12:43
давай, давай граданачальнік, думай, толькі не рабі памылак
Паказаць усе каментары/ 42 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру