У Вілейцы затрыманы малады чалавек, які 28 лютага ўварваўся ў кватэру мясцовай жыхаркі з пнеўматычным пісталетам.

Высветлілася, што на жанчыну нападаў прыяцель яе сына. Хлопец паскардзіўся сябру на сваю маці і яе сужыцеля.

Малады чалавек вырашыў дапамагчы іх «выхаваць» і раніцай 28 лютага ў масцы і з пісталетам уварваўся ў кватэру да жанчыны, ударыў сужыцеля, звярнуўся да абаіх з прамовай і збег.

Пацярпелыя звярнуліся ў міліцыю. Хлопца затрымалі на працягу дзвюх гадзін. Яго асобу вызначылі, у тым ліку з дапамогай запісаў з відэакамер, якія былі ўсталяваныя на суседніх адміністрацыйных будынках. Малады чалавек ва ўсім прызнаўся, дома ў яго знайшлі пнеўматычны пісталет і маску.

У дачыненні да «выхавацеля» завялі крымінальную справу — хлопцу пагражае да 10 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?