Старэйшая дарадчыца прэзідэнта ЗША Келіэн Конуэй распавяла, навошта забралася з нагамі на канапу ў Авальным кабінеце Белага дома, не зняўшы туфлі, паведамляе ВВС.

AFP

У інтэрв'ю Fox Business яна патлумачыла, што яе папрасілі зрабіць фатаграфію з пэўнага ракурсу. Пры гэтым кабінет, па словах дарадчыцы, быў перапоўнены журналістамі.

«Мяне папрасілі здымаць з пэўнага вугла, і я рабіла менавіта гэта. Я, вядома, не хацела праяўляць непавагу, я не хацела, каб мае ногі былі на канапе», — заявіла Конуэй.

Фатаграфія Конуэй выклікала шквал крытыкі ў сацыяльных сетках. Карыстальнікі абвінавацілі Конуэй у непавазе да Авальнага кабінета, народа ЗША і прэзідэнта краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?