Каля 7 тысяч га затоплена ў Літве ў выніку паводкі ў дэльце ракі Нёман, паведамляюць інфармагенцтвы.

У агульнай колькасці праз паводку адрэзанымі ад свету аказаліся 14 сялянскіх сядзіб, дзе пражываюць каля 30 чалавек. Рух паміж затопленымі падворкамі ажыццяўляецца на лодках.

Магістраль Шылуце—Русне, якая пралягае праз раён паводкі, часова закрытая. Узровень вады тут перавышае 60 см. Аўтамабілі перавозяцца на платформах цягачамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0