Футбольны клуб «Крумкачы» трымае руку на пульсе апошніх падзей. Каманда выступіла з дастаткова незвычайнай ініцыятывай. Так званыя «дармаеды», якія сплацілі падатак і могуць прадэманстраваць адпаведную паперку, атрымаюць зніжку. 

Сёлета «Крумкачы» распрацавалі ці не самыя крутыя абанементы за ўсе часы існавання вышэйшай лігі. Прахадныя на ўсе хатнія гульні выкананыя ў арыгінальным нацыянальным стылі. Называюцца яны Albus (белы крумкач), Varius (пярэсты крумкач), Corax (чорны крумкач).

Самы танны абанемент, які дае права прысутнічаць на ўсіх хатніх гульнях каманды сёлета, каштуе 36 рублёў. Са зніжкай для «дармаедаў» атрымаецца 32,4.

Футбольны чэмпіянат у Беларусі пачнецца 1 красавіка. Дэбютную гульню «Крумкачы» правядуць 2 красавіка на сваім полі з «Віцебскам». У мінулым чэмпіянаце «Крумкачы» занялі 11-е месца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?