У Беларусі з 1 сакавіка праіндэксавалі субсідаваныя дзяржавай кошты на прыродны і звадкаваны газ, а таксама тарыфы на электрычную і цеплавую энергію для ацяплення і гарачага водазабеспячэння. Пра гэта гаворыцца ў пастанове Саўміна ад 28 лютага № 167, паведамляе tut.by.

Згодна з дакументам, тарыф на цеплавую энергію для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння складзе 15,6722 рубля за 1 Гкал (цяпер — 15,6098 рубля).

Тарыф за кубаметр газу ў дамах і кватэрах, дзе ёсць прыборы індывідуальнага ўліку расходу газу і індывідуальныя газавыя абагравальныя прыборы, у ацяпляльны сезон складзе 0,0911 рубля (раней — 0,0908 рубля), летам 1 кубаметр газу будзе каштаваць 0,2853 рубля (раней — 0,2842 рубля). Пры адсутнасці індывідуальных газавых прыбораў тарыф складзе 0,2853 рубля за кубаметр газу незалежна ад сезона (раней — 0,2842 рубля).

Калі ў доме або кватэры не выкарыстоўваюцца прыборы індывідуальнага ўліку расходу газу, але ёсць газавая пліта і цэнтралізаванае гарачае водазабеспячэнне або індывідуальны воданагравальнік (за выключэннем газавага), цана за 1 кубаметр газу будзе па-ранейшаму складаць 2,26 рубля з аднаго пражываючага ў месяц. Тарыф на газ у жыллі, дзе ёсць газавая пліта і індывідуальны газавы воданагравальнік, але няма цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння, складзе 6,53 рубля за кубаметр (раней — 6,51 рубля).

Кубаметр газу ў кватэрах і дамах, дзе ёсць газавая пліта, але няма цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і індывідуальнага газавага воданагравальніка, будзе каштаваць 3,69 рубля (раней — 3,68 рубля).

У жыллі, дзе ёсць індывідуальныя газавыя абагравальныя прыборы, але няма прыбораў індывідуальнага ўліку расходу газу, у ацяпляльны перыяд давядзецца плаціць 0,4513 рубля за квадратны метр агульнай плошчы жылога памяшкання ў месяц (раней — 0,4496 рубля), у летні перыяд — 0,1692 рубля (раней — 0,1686 рубля).

Кубаметр звадкаванага газу ў кватэрах і дамах з устаноўленымі прыборамі індывідуальнага ўліку расходу газу і індывідуальнымі газавымі абагравальнымі прыборамі ў ацяпляльны сезон будзе каштаваць 1,6277 рубля (раней — 1,6213 рубля), у летні перыяд — 0,7608 рубля (раней — 0,7578 рубля). Пры адсутнасці індывідуальных газавых абагравальных прыбораў 1 кубаметр таксама будзе каштаваць 0,7608 рубля (раней — 0,7578 рубля).

Калі ў доме або кватэры не выкарыстоўваюцца прыборы індывідуальнага ўліку расходу газу, але ёсць газавая пліта і цэнтралізаванае гарачае водазабеспячэнне або індывідуальны воданагравальнік (за выключэннем газавага), цана за 1 кубаметр звадкаванага газу па-ранейшаму складзе 2,26 рубля з аднаго пражываючага ў месяц. Пры наяўнасці газавай пліты і газавага воданагравальніка і адсутнасці цэнтральнага гарачага водазабеспячэння кубаметр звадкаванага газу будзе каштаваць 6,44 рубля (раней — 6,42 рубля), пры наяўнасці газавай пліты, адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і газавага воданагравальніка — 3,02 рубля (раней — 3,01 рубля).

Тарыф на звадкаваны газ у жыллі, дзе ёсць індывідуальныя газавыя абагравальныя прыборы у ацяпляльны сезон складзе 5,3438 рубля за квадратны метр агульнай плошчы жылога памяшкання ў месяц (раней — 5,3226 рубля), летам — 0,7608 рубля (раней — 0,7578 рубля). Цана 1 кг газу ў балонах вагой 21 кілаграм у межах нормаў спажывання складзе 0,5404 рубля (раней — 0,5388 рубля). Балон, такім чынам, будзе каштаваць 11,35 рубля (раней — 11,31 рубля).

Тарыф на электраэнергію ў жылых дамах і кватэрах, абсталяваных электрычнымі плітамі, складзе 0,1013 рубля за кВт•г (раней — 0,1009 рубля). Дыферэнцыраваны тарыф у такіх жылых памяшканнях у перыяд мінімальных нагрузак (з 22.00 да 17.00) — 0,0708 рубля за 1 кВт•гадз (раней — 0,0706 рубля), а ў перыяд максімальных нагрузак (з 17.00 да 22.00) — 0,2027 рубля (раней — 0,2019 рубля). Электрычная энергія для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння з далучанай магутнасцю абсталявання больш за 5 кВт у перыяд мінімальных нагрузак (з 23.00 да 6.00) складзе 0,0834 рубля за 1 кВт•гадз (раней — 0,0831 рубля), у астатні час сутак — 0,155 рубля (раней — 0,1544 рубля).

Пастанова ўступае ў сілу з 1 сакавіка.

Нагадаем, у апошні раз «камуналка» даражэла з 1 студзеня. Кошт цеплаэнергіі вырасла на 17% да 15,6098 рубля за 1 Гкал, а прыроднага газу ў ацяпляльны перыяд — на 17%. Пры гэтым тарыфы на электраэнергію для насельніцтва не павышаліся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0