01.03.2017 / 21:32

КХП-БНФ абвясціла збор сродкаў на 120 металічных крыжоў для Курапат 29

Актывіст КХП-БНФ Алесь Чахольскі паведаміў, што на краўдфандынгавай плятформе Talaka.by пачынаецца збор грошай для ўсталяваньня 120 новых крыжоў.

Праект Народны мэмарыял «Курапаты» стартаваў сёньня раніцай.

Трэба сабраць 10 тысяч рублёў.

«Кожная капейчына будзе ўлічаная, справаздачу дамо», — сказаў Алесь Чахольскі.

«На працягу апошніх 20-ці гадоў, нягледзячы на адсутнасць дзяржаўнай падтрымкі, у Курапатах ўсталяваныя больш за 1000 крыжоў і іншыя мэмарыяльныя знакі, праведзены сотні талокаў па ўпарадкаваньню тэрыторыі пахаваньняў на дзесятках гектараў лесу, выдаюцца дзесяткі тысячаў інфармацыйных матэр'ялаў. Усё гэта зроблена на народныя ахвяраваньні», — гаворыцца ў апісаньні праекту.

«Каб працягнуць гэтую працу, неабходна сабраць 10 000 рублёў. На гэтыя сродкі плянуем закупіць неабходныя матэрыялы (мэтал, фарбу), правесьці рэзку і зварку, вырабіць і ўсталяваць 120 мэталічных крыжоў. Гэтым мы правядзем рэканструкцыю крыжовага пэрыметру Народнага Мэмарыяла. Заклікаем хутка і якасна зрабіць нашу агульную беларускую справу», — напісалі ініцыятары збору сродкаў.

43
сэр Заморских / Адказаць
01.03.2017 / 21:34
Рэд. Выдалена.
4
Кажыма праўду / Адказаць
01.03.2017 / 21:40
Баронячы Курапаты, баронім Вольную Беларусь. Шануйма Дзядоў.
42
Nike / Адказаць
01.03.2017 / 21:50
Кажыма праўду, ну-ну, уже пошли речевки кахэпэ, точь-в-точь как в БРСМ - по команде. Хватит уже бубнить одно и то же четверть столетия.
Паказаць усе каментары/ 29 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру