Індэкс Dow Jones — асноўны паказчык дзелавой актыўнасці ў ЗША — упершыню ў гісторыі перавысіў 21000 пунктаў. Гэта адбылося пасля першага выступу Дональда Трампа ў кангрэсе ЗША, якое адбылося напярэдадні, піша ВВС.

Амерыканскі фондавы рынак усталяваў рэкордныя дзённыя максімумы. Індэкс Dow пераадолеў адзнаку ў 21000 пунктаў упершыню ў гісторыі, бо акцыі банкаўскага сектара выраслі на фоне чаканага павышэння стаўкі ў сакавіку, а больш узважаны тон выступу Дональда Трампа ўсяліў ў інвестараў упэўненасць.

Выступаючы ўпершыню перад кангрэсам ЗША у аўторак, Трамп сказаў, што хоча стымуляваць рост амерыканскай эканомікі з дапамогай «маштабнай» падатковай льготы, укласці $1 трыльён ў інфраструктуру і пераглядзець сістэму аховы здароўя былога прэзідэнта ЗША Барака Абамы, вядомую як Obamacare.

У сваёй прамове ён падкрэсліў, што новая адміністрацыя мае намер фактычна адмовіцца ад інтэрвенцыянізму за мяжой і надаваць асноўную ўвагу рашэнню праблем і задач ЗША. Асноўным спосабам дасягнення гэтай мэты цяперашні амерыканскі ўрад лічыць забеспячэнне значна больш магутнага росту нацыянальнай эканомікі.

Фінансавы індэкс S&P 500 на фоне выступу Трампа вырас на 2%, значна перасягнуўшы іншыя 10 асноўных сектараў дзякуючы ўздыму JPMorgan, Bank of America, Citigroup і Wells Fargo. Індэкс KBW Nasdaq Bank вырас на 2,8%, гандлюючыся на максімальным узроўні з канца 2007 года.

Мяжу ў 20000 пунктаў індэкс Dow Jones пераадолеў 26 студзеня. Як адзначае газета газета The Wall Street Journal, курсы акцый растуць з дня прэзідэнцкіх выбараў 8 лістапада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?