Днём 1 сакавіка невядомы мужчына напаў на касіра і абрабаваў аддзяленне «Беларусбанка» ў гарадскім пасёлку Фарынава Полацкага раёна.
Пра гэта паведаміла TUT.BY афіцыйны прадстаўнік Полацкага РАУС капітан міліцыі Юлія Зайцава.
Напад адбыўся ў 13.15. У аддзяленні банка, дзе адбылося рабаванне, працуе адна касір.
Мужчына напаў з электрашокерам на жанчыну. Ён забраў з касы 10,5 тысячы беларускіх рублёў і знік, распавялі ў РАУС.
У пошуках рабаўніка задзейнічаны ўвесь асабісты склад РАУС, а таксама аператыўныя супрацоўнікі УУС Віцебскага аблвыканкама.