02.03.2017 / 10:27

Лукашэнка вызваліў Цапкалу ад пасады дырэктара Парка высокіх тэхналогій 50

ПВТ

Валерый Цапкала вызвалены ад пасады дырэктара дзяржаўнай установы «Адміністрацыя Парка высокіх тэхналогій».

Адпаведнае распараджэнне Аляксандр Лукашэнка падпісаў 2 сакавіка, паведамілі БелТА ў прэс-службе прэзідэнта.

Парк высокіх тэхналогій дзейнічае ў Беларусі больш за 10 гадоў, Валерый Цапкала ўзначальваў яго з моманту стварэння. Нягледзячы на дынамічнае развіццё галіны ў апошні час, не ўсе задачы былі вырашаны, што ў апошні час выклікала дыскусіі экспертаў і ўдзельнікаў рынку, дадае Tut.by.

У 2016 годзе экспарт і аб'ём прыцягнутых замежных інвестыцый Парка высокіх тэхналогій павялічыліся на 16%. Аб'ём вытворчасці камп'ютарных праграм ў 2016 годзе склаў 1 790,2 мільёна рублёў, або 904,4 мільёна долараў, забяспечыўшы гадавы тэмп росту на ўзроўні 42% (з улікам змянення курсу даляра і дэфлятара ВУП - 19%). У ліпені мінулага года Валерый Цапкала выказаў здагадку, што па выніках года ПВТ можа зарабіць мільярд даляраў, аднак гэтага не адбылося.

1
? / Адказаць
02.03.2017 / 10:40
Ишто по этому поводу говорит Интернет?
0
lkh / Адказаць
02.03.2017 / 10:43
Never touch a running system
0
Менчук / Адказаць
02.03.2017 / 10:44
Чаму б не патэлефанаваць спадару, не спытаць імаверныя прычыны?
Паказаць усе каментары/ 50 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру