02.03.2017 / 11:23

У Пячах памёр малады салдат  8

Як стала вядома «Нашай Ніве», 19 студзеня ў 72-м аб'яднаным вучэбным цэнтры ў Пячах пад Барысавам памёр салдат паветрана-дэсантных войскаў. 

Паводле інфармацыі ад крыніц, хлопцу стала кепска проста на пляцы, выратаваць яго не здолелі. 

У Міністэрстве абароны факт смерці не адмаўляюць. 

«Гэта мела месца, але мы не каментуем здарэнне з этычных прычын, тым больш, што гэта не звязана непасрэдна з праходжаннем вайсковай службы», — заявіў прэс-сакратар Мінабароны Уладзімір Макараў.

АЯ

0
Влад / Адказаць
02.03.2017 / 11:35
"...это не связано непосредственно с прохождением военной службы" !!! твари... солдатик так, просто мимо проходил...
0
з...лы беларус / Адказаць
02.03.2017 / 11:47
Спачуванні родным хлопца ... Пытанне да армейскіх чыноўнікаў: няўжо трэба ТАК вучыць забіваць іншых, каб самі будучыя забойцы проста на пляцы паміралі? А медыкі ў арміі толькі для каманднага саставу працуюць? Ганьба "пячнікам"!
0
М113 / Адказаць
02.03.2017 / 11:56
Прызыўная армія можа існаваць толькі ў тым выпадку, калі там сапраўды будуць вучыць ваяваць. Я б схадзіў у такую. А пакуль ў нас "для галачкі" псуюць жыццё маладым людзям. У выпадку чаго краіну будуць абараняць больш кампетэнтныя і матываваныя людзі, як паказаў прыклад Украіны.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру