17.03.2017 / 09:16

Сёння ў «Маскве» пачынаюць паказы «Таямніцы Келза» па-беларуску 15

Праект «Кінаконг», які займаецца агучкай фільмаў на беларускую мову, працягвае пачатую летась традыцыю - «Беларускія ўікэнды». У гэты раз гледачоў чакае нешта новае: па-першае, гэта будзе прэм'ера анімацыйнага фільма, які беларусы яшчэ ня бачылі на шырокім экране, а па-другое, паказы на гэты раз адбудуцца ў кінатэатры «Масква».

Мультфільм «Таямніца Келза» распавядае казачную гісторыю, заснаваную на рэальных падзеях ІХ стагоддзя ў Ірландыі. Галоўны герой, хлопчык Брэндан, жыве ў абацтве Келз. Неўзабаве ў гэтае абацтва прыбывае славуты асветнік Эйдан з нейкай таямнічай кнігай… У далейшых прыгодах будуць удзельнічаць не толькі яны, але і чароўная дзяўчынка Ашлінг з лесу, і кот Эйдана Пангурбан.

Крытыкі па ўсім свеце з захапленнем сустрэлі «Таямніцу Келза». Стужка была адзначана шэрагам узнагарод і намінацый, уключна з намінацыяй на «лепшы анімацыйны фільм» прэміі Оскар. Дзякуючы найпрыгажэйшай графіцы, якую адзін з вядомых аглядальнікаў назваў «шэдэўрам дэкаратыўнай анімацыі», а таксама цікаваму і глыбокаму сюжэту, фільм спадабаецца як дзецям, так і дарослым.

Фільм агучаны пры падтрымцы «Атлант Тэлекам» («Вэлком АЦС»). У агучцы ўдзельнічалі Павал Харланчук, Ганна Хітрык ды іншыя вядомыя беларускія акцёры.

Білеты можна набыць у касах кінатэатра ці ў інтэрнэце.

1
я / Адказаць
02.03.2017 / 14:58
О, гэта круцяк!
0
Андрэй / Адказаць
02.03.2017 / 15:03
Ура!
1
Ліс / Адказаць
02.03.2017 / 15:14
Вы б лепей у Віцебску паказалі, чым у варожым стане:)
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру