02.03.2017 / 15:10

Шуневіч адкрыў у Мінску помнік царскаму паліцэйскаму з сабачкам ФОТА 116

mvd.gov.by

2 сакавіка, за два дні да 100-годдзя беларускай міліцыі, міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч адкрыў у Мінску помнік царскаму паліцэйскаму з сабачкам. Цырымонія прайшла на вуліцы Гарадскі Вал побач з музеем цэнтра культурна-выхаваўчай працы МУС.

Шуневіч заявіў, што вобраз гарадавога зборны. «Я лічу, што гэта вельмі сімвалічная фігура, — цытуе словы міністра прэс-служба МУС. — Яна ўвасабляе сабой парадак і спакой на вуліцах горада, тое, што сёння забяспечвае Міністэрства ўнутраных спраў, і тое, што з'яўляецца візітнай карткай нашага ведамства і нашай дзяржавы».

Ва ўрачыстасці паўдзельнічалі міністр культуры Барыс Святлоў і старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац. Апошні адзначыў, што новы «культурны аб'ект» атрымае статус знакавага і «будзе ўпрыгожваць сталіцу».

0
Здорава / Адказаць
02.03.2017 / 15:14
"Я лічу, што гэта вельмі сімвалічная фігура, — цытуе словы міністра прэс-служба МУС" Угу... сімвалічная, і хто той "сабачка" таксама зразумела....
1
Мордехай В. / Адказаць
02.03.2017 / 15:18
Акоў паломаных жандар, Сліўнем зарыўшыся ў нару, Сядзіць расейскі чынадрал, «Слуга оцечаству, цару» (с - Купала)
38
калгаснік у першым пакаленні / Адказаць
02.03.2017 / 15:18
Які файны сабачка! Я ў захапленні!
Паказаць усе каментары/ 116 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру