Гасцініцу, якой першапачаткова павінен быў кіраваць міжнародны гасцінічны брэнд Kempinski, дабудоўваць будзе кампанія «Эліт Эстэйт» за кошт банкаўскіх крэдытаў.
Пра гэта паведамілі на прэс-канферэнцыі ў Мінгарвыканкаме, піша Tut.by.
Па планах горада здаць яе павінны да канца 2018 года. У Мінгарвыканкаме падкрэсліваюць, што ранейшае функцыянальнае прызначэнне будынка захаваецца: там будзе гатэль і апартаменты.