У суботу 4 сакавіка пройдзе Дзень адкрытых дзвярэй на ваенна-медыцынскім факультэце Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, паведамляе сайт Мінабароны.
Запрашаюцца вучні сярэдніх школ, ліцэяў, каледжаў, сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў і іх бацькі.
Адбудзецца сустрэча з кіраўніцтвам факультэта, наведванне анатамічнага музэя, пройдзе знаёмства з умовамі прыёму на факультэт у 2017 годзе і адукацыйным працэсам.
Дзень адкрытых дзвярэй пачнецца ў 10.00 па адрасе г. Мінск, пр. Дзяржынскага, 83, аўдыторыя №6. Праезд да ст.м. «Пятроўшчына».
Тэлефон для даведак 292-64-92.
Ваенна-медыцынскі факультэт быў створаны ў 1995 годзе і падзелены на кафедру арганізацыі медыцынскага забеспячэння войск і экстрэмальнай медыцыны, кафедру вайсковай эпідэміялогіі і гігіены, кафедру ваенна-палявой тэрапіі і кафедру ваенна-палявой хірургіі.
З 2009 года на факультэце вучацца таксама афіцэры для арміі Казахстана.