Кіраўнікі ўрадаў Вышаградcкай групы, то бок Венгрыі, Польшчы, Славакіі і Чэхіі, падчас сустрэчы ў Варшаве прынялі сумесную дэкларацыю адносна будучыні Еўропы, паведамляе Радыё Польшча.

РАР

Польскі прэм'ер Бэата Шыдла адзначыла, што краіны прэзентуюць дакумент падчас саміту Еўрапейскага саюза ў Рыме, які запланаваны на 25 сакавіка.

«Мы падкрэсліваем неабходнасць правядзення рэформы Еўрасаюза ў сувязі з негатыўнымі зменамі ў ЕС, а таксама ў знешнім асяроддзі. Любая мадэль будучага супрацоўніцтва павінна гарантаваць інтэгральнасць, звязанасць адзінага рынку, Шэнгенскай зоны і самога Еўрасаюза. Мы не згодныя на падзелы ў ЕС і ніколі не дамо на гэта сваёй згоды, бо гэта самы кароткі шлях да паслаблення Еўропы», — сказала яна.

Кіраўнік польскага ўрада дадала, што прадстаўнікі Вышаградскай групы маюць намер інтэнсіўна папрацаваць над сумеснай пазіцыяй у перыяд перад сустрэчай у Рыме.

Па словах Беаты Шыдла, прапановы Вышаградскай групы заключаюцца ў «паляпшэнні Еўропы», а не ў разважанні над тым, ці будзе яна «меншай або большай».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?