Напярэдадні першага веснавога свята мужчынскае насельніцтва Беларусі думае, што падараваць сваім жанчынам.

Сёлета рэдакцыя часопіса «Arche» прапануе не прывязвацца да традыцыі, калі на гэтае свята збольшага купляюць парфуму, бялізну ды алгаколь, а зрабіць нечаканы і прыемны падарунак. Рэдакцыя падрыхтавала серыю выданняў, якія могуць задаволіць самы патрабавальны жаночы густ. Гэта і сучасныя англасаксонскія бестсэлеры, і культавыя прыгодніцкія раманы Сяргея Пясэцкага, і гістарычныя даследаванні пра жанчын, шлюб і нават секс ў гісторыі Беларусі.

Акцыя дзейнічае да 10 сакавіка!

Сярод выстаўленых выданняў можна знайсці:

У часопісе № 3 (148) — 2016. Род Сапегаў. Папяровае выданьне друкуецца важны дакумент эпохі — «Дзённік за 1775—1776 гг.» княгіні Тэафіліі Сапегі. 
№ 6 (139) — 2015. Князі Радзівілы. Папяровае выданьне змяшчае даследаванне польскага гісторыка Марака Феранца «Каралева і яе брат: адносіны Барбары Радзівіл з Мікалаем Радзівілам Рудым». 
№ 4 (121) — 2013. Беларусь у цяні Палесся. Папяровае выданьне мае артыкул пра палескую фатографку Зоф’ю Хамянтоўскую, якая здымала родныя мясціны ў міжваенны час. 
У часопісе № 9 (108) — 2011. Аўстрыя: ад імперыі да нацыі. Папяровае выданьне апублікаваны артыкул «Бяспраўныя «свабодныя дочкі». Пра аўстрыйскую прастытуцыю». 
У часопісе № 10 (143) — 2015. Алексіевіч і імперскі кантэкст. Электроннае выданьне (PDF) вы знойдзеце даследаванне Раймонды Рагаўскене «Каралева Польшчы Барбара Радзівіл (каля 1522 — 1551): стан здароўя» (акурат той, якой прысвяціў п'есу «Чорная панна Нясвіжа» беларускі драматург Аляксей Дудараў. З артыкула між іншым вынікае, што Барбара Радзівіл ніколі не жыла ў Нясвіжы.

Пабачыць поўны спіс выданняў з апісаннямі, а таксама даведацца пра спосабы іх атрымання можна на сайце часопіса Arche.

ТАА «Гайсак» УНП 191768717

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0