Фота Улада Швядовіча

Фота Улада Швядовіча

3 сакавіка быў абвешчаны прысуд па справе Улада Казакевіча, 18-гадовага хлопца, які прыйшоў з бензапілой і сякерай у гандлёвы цэнтр і забіў там жанчыну.

Пракурор Алег Буйлянкоў прасіў для Улада максімальнае пакаранне — 15 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Больш хлопцу даць не могуць, бо падчас здзяйснення злачынства ён быў непаўнагадовым. 18 гадоў споўнілася Казакевічу, калі ён быў ужо пад вартай. Таму пажыццёвае ці расстрэл хлопцу не пагражала.

Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

Суддзя Пётр Арлоў асудзіў Казакевіча на 15 гадоў гадоў калоніі агульнага рэжыму.

Прысуд яшчэ не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны

Муж загінулай прадавачкі Аляксандр Александронец:

«Прысуд справядлівы, аб'ектыўны па законе правільны — ён жа здзейсніў злачынства непаўнагадовым.. А што мала даюць за такое… У законе ёсць прабелы, над якімі дэпутатам трэба падумаць».

Таксама суд вырашыў, што Казакевіч павінен сплаціць пацярпелым амаль 200 тысяч рублёў кампенсацый

Напрыклад, Аляксандр Александронец, муж загінулай прадавачкі атрымае 45 тысяч за маральную шкоду, маці загінулай Алены — 50 тысяч. Ганна Разентава — 1500. Аксана Вітвер, якой Казакевіч моцна пашкодзіў руку — 29 тысяч.

***

Маці Улада на абвяшчэнне прысуду не прыйшла. Прысутнічае бацька.

Нагадаем, што Улад Казакевіч 8 кастрычніка 2016 года прыйшоў у гандлёвы цэнтр «Новая Еўропа» з бензапілой і сякерай. Экспертыза паказала, што падчас злачынства хлопец усведамляў, што робіць. Следства высветліла, што за некалькі дзён перад забойствам у гандлёвым цэнтры, Улад Казакевіч прыходзіў з бензапілой ва ўніверсітэт (ён вучыўся ва ўніверсітэце МІТСО, адкуль быў адлічаны). На шчасце, інструмент проста не завёўся.

Але ж завёўся ён увечары 8 кастрычніка 2016 года, калі Улад нападпітку прыйшоў у ГЦ «Новая Еўропа». Ён паспрабаваў напасці на жанчыну, тая збегла, тады хлопец кінуўся на іншую — два разы ўдарыў яе бензапілой. Інструмент заглух. Хлопец дастаў з чахла ад гітары сякеру і некалькі разоў дабіў параненую. 43-гадовая жанчына сканала на месцы. Затым Казакевіч параніў яшчэ дзвюх жанчын. Пасля чаго яго скруціў хлопец-прадавец.

Сваю віну Казакевіч прызнаў цалкам. На судзе ён неаднаразова казаў, што ні аб чым не шкадуе і хацеў бы забіць больш людзей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?