Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Злучаныя Штаты маюць найлепшыя ў свеце ўзброеныя сілы і будуць падтрымліваць іх у найлепшым стане.

Трамп выступіў на борце авіяносца «Джэральд Форд» на базе Норфалк у Вірджыніі перад маракамі і суднабудаўнікамі. Авіяносец яшчэ не спушчаны на ваду, але ўжо ўкамплектаваны асабовым складам, у якога на форме напісана: «USS Gerald R. Ford».

Трамп заявіў афіцэрам і матросам, што ЗША дадуць сваім абаронцам самае добрае абсталяванне, якое ім патрэбна, каб перамагчы ў любых баявых дзеяннях. «Найлепшае абсталяванне ў свеце», — адзначыў ён.

«Спадзяюся, што нам ніколі не давядзецца выкарыстоўваць нашых вайскоўцаў, але калі прыйдзецца, вораг апынецца ў вялікай, вялікай бядзе», — заявіў прэзідэнт ЗША. Трамп адзначыў, што амерыканскім вайскоўцам няма роўных у свеце і што амерыканскія авіяносцы — гэта «апора дэмакратыі» і важны інструмент амэрыканскай дыпламатыі.

Трамп паведаміў, што нядаўна правёў сустрэчы з кіраўнікамі прамысловасці і бізнэсу і прапанаваў ажыццявіць маштабную праграму развіцця ваенна-марскога флоту, якая прадугледжвае будаўніцтва 12 авіяносцаў, на замену 10 старым.

«Наш флот вялікі, і нашы людзі вялікія», — сказаў Трамп, падкрэсліўшы пры гэтым, што ЗША імкнуцца да міру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?