Улетку выйдзе працяг папулярнага колісь мультсерыяла «Качыныя гісторыі». Учора на Youtube быў презентаваны трэйлер, які менш чым за суткі набраў больш за 700 тысяч праглядаў.

Білі, Вілі, Дзілі, Поначка і нават Скрудж Мак-Дак выглядаюць інакш, чым 30 гадоў таму, толькі Зігзаг ранейшы. З'яўляецца ў трэйлеры і Дональд Дак.

«Качыныя гісторыі» — мультсерыял кампаніі Уолта Дыснея, што выйшаў на экраны ў 1987 г. Усяго да 1990 г. было знята 100 серый. Галоўныя персанажы — Скрудж Мак-Дак і трое яго пляменнікаў: Х'юі, Д'юі і Луі (у савецкім пракаце — Білі, Вілі і Дзілі).

У СССР у 1991 г. паказваўся на Першым канале разам з «Чыпам і Дэйлам». Паказы былі штонядзелю і карысталіся шалёнай папулярнасцю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?