Цэх жывой гісторыі запрашае на лекцыю «Мяшчане на рыцарскім праве: насельніцтва гарадоў Беларускага Падзвіння ў абароне межаў ВКЛ».
Нефармальнае беларускае аб'яднанне беларускіх ваенных гісторыкаў, аматараў гісторыі і ваенна-гістарычнай рэканструкцыі правядзе адкрытую сустрэчу, якая прысвечаная ўзброеным карпарацыям жыхароў гарадоў Паўночна-усходняй Беларусі.
Гарадскія ўмацаванні Полацка, XVI ст.
Прачытаюць лекцыю і адкажуць на пытанні зацікаўленых кандыдыт гістарычных навук Максім Макараў з Мінска і Макар Бабенка з Віцебска. Вядучы — кандыдат гістарычных навук Мікалай Плавінскі.
Сустрэча адбудзецца ў панядзелак 6 сакавіка ў 19.00 у бары Beer&Wine (вул.Кульман, 9). Уваход - 5 рублёў.
Тэлефон для даведак: +375 33 6611432.