27 ліпеня зранку на праспэкце Незалежнасьці ў Менску залуналі 18 бел-чырвона-белых сьцягоў.

Такім чынам «Малады Фронт» павіншаваў менчукоў з чарговай гадавінай падпісаньня Дэклярацыі аб сувэрэнітэце Беларусі, – паведамляе прэс-служба «Маладога Фронту».

Гэты дзень адначасова зьяўляецца і днём сканчэньня штогадовай агульнабеларускай кампаніі "ГОРАД НАШ!", якая пачалася 2 сакавіка ў так званы дзень яднаньня Беларусі і Расеі.

Сьвяточныя акцыі былі праведзеныя і ў кожным абласным горадзе, дзе існуе «маладафронтаўская» суполка.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?