Новым паслом Малдовы ў Беларусі, як плануецца, стане Віктар Сарачан. Яго кандыдатура была ўзгоднена на сустрэчы прэзідэнта Малдовы Ігара Дадона і прэм'ер-міністра Паўла Філіпа, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе прэзідэнта Малдовы.

Раней прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон адхіліў прадстаўленую урадам кандыдатуру Уладзіміра Чабану на пасаду пасла Малдовы ў Беларусі, а таксама не пагадзіўся з прызначэннем пасламі яшчэ некалькі кандыдатур. У цяперашні час пасаду пасла Малдовы ў Беларусі займае Георге Хіаарэ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0