Навукоўцы паспрабавалі растлумачыць, навошта дзікія птушкі ў Бостане зладзілі «карагод» вакол загінулага драпежніка.

2 сакавіка жыхар Бостана ў твітары пад псеўданімам @TheReal_JDavis, апублікаваў дзіўнае відэа, знятае з акна аўтамабіля. У гэтым роліку 18 індычак ходзяць па коле вакол мёртвага ката, які ляжыць на дарозе. Аўтар публікацыі выказаў здагадку, што яны спрабуюць «даць кату дзясятае жыццё», піша TJournal.

Відэа атрымала вірусны распаўсюд, за некалькі гадзін сабраўшы дзясяткі тысяч рэтвітаў і мноства каментароў, аўтары якіх жартавалі пра чорную магію ў выкананні птушак.

Біёлаг Алан Кракаўэр з Каліфарнійскага ўніверсітэта распавёў The Verge, што такія паводзіны часам уласцівы патэнцыйнай здабычы — у дзікай прыродзе драпежнік можа ўцячы, калі вызначаная ахвяра дае яму зразумець, што ведае пра яго прысутнасць. Таксама яны дапамагаюць папярэдзіць аб небяспецы іншых жывёл. Па словах Кракаўэра, аднойчы ён бачыў, як індычкі падобным чынам вялі сябе з каётам.

Эксперт каліфарнійскага Дэпартамента дзікай прыроды Скот Гарднер таксама паведаміў журналістам, што для індычак не рэдкасць такое кружэнне на месцы, бо ў нейкі момант яны пачынаюць проста трымацца адзін за другім.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0